29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Audi створыць сямейны мінівэн

3

Кампанія шукае, чым адказаць сваім найбліжэйшым супернікам на іх новыя мадэлі BMW 2-Series Active Tourer і Mercedes B-Class.

Найбольш практычнымі мадэлямі, якія выпускае Audi з'яўляюцца іх красоверы і ўніверсалы, аднак у лінейцы немцаў няма сапраўды шматфункцыянальнай мадэлі мінівэнаў. Тым самым у кампаніі няма чым «адказаць» сваім найбліжэйшым супернікам на іх новыя мадэлі BMW 2-Series Active Tourer і Mercedes B-Class, піша av.by.

На думку журналістаў з Carscoops, адзіным развязаннем для кампаніі запоўніць «прабел» у асартыменце было б выпусціць хэтчбэк A3 у версіі «Plus» (Sportback на сем месцаў). Тут жа, на фота, паказаная лічбавая «сямейная» версія A3 «Spaceback» на пяць месцаў.

Цалкам магчыма, што некаторым такі варыянт са святлодыёднымі фарамі падасца сумным, аднак улічваючы любоў дызайнераў Audi да прастаты, кампанія цалкам магла б выпусціць менавіта такі варыянт. А магчыма, яны наважылі б адрадзіць малалітражных мінівэн А2.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках