25 красавiка 2024, Чацвер, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Кісялёў: Пуцін, смерць Барыса Нямцова на табе

25
Яўген Кісялёў: Пуцін, смерць Барыса Нямцова на табе

Пра загубу Барыса Нямцова журналіст даведаўся ў жывым эфіры сваёй праграмы.

«Пуцін, хай ты будзеш пракляты. Смерць Барыса Нямцова на табе», - напісаў у «Фэйсбуку» вядомы журналіст Яўген Кісялёў.

«Уладзімір Мілаў быў у жывым эфіры маёй кіеўскай праграмы, проста побач са мной сядзеў, калі даслоўна за хвіліну да канца прыйшла жудасная навіна аб забойстве Нямцова. Уладзімір быў белы як палатно. Ніхто не мог паверыць, што гэта праўда. Усе спадзяваліся - раптам памылка. Не памылка», - напісаў Кісялёў.

Барыс Нямцоў быў забіты невядомымі з белага аўтамабіля падчас шпацыру з дзяўчынай каля Вялікага каменнага моста пад 23:40. Прагучалі прынамсі шэсць стрэлаў.

Паводле факту забойства Нямцова распачатая крымінальная справа паводле двух артыкулаў КК РФ - «забойства» і «незаконнае абарачэнне зброі».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках