19 красавiка 2024, Пятніца, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка склікаў пазачарговую сесію «савета рэспублікі»

12
Лукашэнка склікаў пазачарговую сесію «савета рэспублікі»

Пасяджэнне адбудзецца 2 сакавіка.

Указ аб скліканні пазачарговай сесіі верхняй палаты "парламента" 27 лютага падпісаў Аляксандр Лукашэнка, піша БелаПАН.

У дакуменце адзначаецца, што сесія збіраецца для "адабрэння праекта закона Рэспублікі Беларусь "Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні зменаў у Пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Расейскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь атамнай электрастанцыі ад 15 сакавіка 2011 года "і разгляду іншых пытанняў".

Адзначым, што пратакол да пагаднення аб супрацоўніцтве аб будаўніцтве АЭС быў ратыфікаваны 25 лютага Палатай прадстаўнікоў на заключным пасяджэнні шостай пазачарговай сесіі, якая склікалася для разгляду праграмы дзейнасці ўрада на 2015 год. Пратакол прыводзіць у адпаведнасць з заканадаўствам тэрміны ўвядзення ў эксплуатацыю энэргаблокаў АЭС.

У адпаведнасці з пагадненнем стораны бралі на сябе абавязанні аб увядзенні ў эксплуатацыю першага энэргаблока АЭС у 2017 годзе, другога - у 2018-м. Пратакол змяняе тэрміны ўвядзення энэргаблокаў адпаведна на 2018 і 2020 гады. Гэтыя тэрміны, сярод іншага, прапісаны ва ўказе прэзідэнта ад 2 лістапада 2013 №499 "Аб збудаванні Беларускай атамнай электрастанцыі". Пратакол да пагаднення таксама ўскладае функцыі замоўцы з беларускага боку на Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Беларуская атамная электрастанцыя", тады як у самім пагадненні замоўцам называлася дзяржустанова "Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі".

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках