29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсія Станіслава Шушкевіча - 0,2 даляра

33
Пенсія Станіслава Шушкевіча - 0,2 даляра

Штомесяц першы кіраўнік незалежнай Беларусі атрымлівае па 3200 рублёў.

У студзені былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі (1991-1994) Станіслаў Шушкевіч узяў чарговую даведку ва ўправе сацыяльнай абароны Цэнтральнага раёна Менска. Агулам за год экс-кіраўнік Беларусі атрымаў 38 тысяч 400 рублёў. Гэта значыць, штомесяц ён атрымліваў па 3200 рублёў (паводле сённяшняга курсу - 0,2 даляра).

Пажыццёвая пенсія ў суме 3 196 000 была прызначаная Шушкевічу яшчэ ў 1997 годзе. Пасля дэнамінацыі 1999 яна стала складаць 3200 рублёў. Амаль дваццаць гадоў таму гэта былі неблагія грошы (300 даляраў). А сёння на іх не купіш нават бохан хлеба. Паводле курсу Нацбанка - гэта толькі 0,2 даляра, піша «Наша Нiва».

У 2010-м годзе Шушкевіч звяртаўся да тагачаснага прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага, кіраўніка адміністрацыі Уладзіміра Макея, старшыні Найвышэйшага гаспадарчага суда Беларусі Віктара Камянкова з патрабаваннем аднавіць справядлівасць і налічваць яму годную пенсію. Але нічыёй дапамогі так і не дачакаўся.

Сам Шушкевіч называе гэта «здзекам». І ў свае 80 гадоў зарабляе грошы чытаннем лекцый у замежных універсітэтах.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках