19 красавiка 2024, Пятніца, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Навальны: За Нямцовым сачылі спэцслужбы ў момант забойства

21
Аляксей Навальны: За Нямцовым сачылі спэцслужбы ў момант забойства

Супрацоўнікі спецслужбаў сачылі за Барысам Нямцовым, як за арганізатарам апазіцыйнага маршу, прызначанага на 1 сакавіка.

Пра гэта Аляксей Навальны паведаміў у сваім блогу, які ў суботу быў разблакаваны Роскомнадзором.

«Кароткая заўвага, якую, мне падаецца, важным сказаць цяпер, пакуль ідзе расследаванне «па гарачых слядах». Я практычна выключаю, што за Барысам Нямцовым не вялося ўчора ўночы вонкавае назіранне», - піша ён.

Апазіцыянер падае два факты, якія пацвярджаюць гэта:

«Я сустрэўся з Нямцовым у канцы студзеня, аб сустрэчы ведала мала людзей, і менавіта на ёй мы прадметна дамовіліся аб правядзенні маршу 1 сакавіка. Праз некаторы час ён пры сведках як анекдот распавёў пра тое, што адразу пасля сустрэчы яму патэлефанаваў карэспандэнт ІТАР-ТАСС (прозвішча назваў) з пытаннем «ну пра што вы там з Навальным дамовіліся?»

Сустрэчы палітычнага аргкамітэта шэсця адбываліся ў вельмі вузкім складзе, аб месцы і часе мала, хто ведаў, аднак здымачная група ці то НТВ, ці то Лайфньюз ведала, і мы выдатна разумелі, хто забяспечвае іх інфармацыяй».

Акрамя таго, з ягоных слоў, за ключавымі арганізатарамі вялікіх апазіцыйных мітынгаў/маршаў заўсёды вядзецца вонкавае назіранне напярэдадні. Гэта значыць, нават за тымі, за кім «у звычайным жыцці» яно не вядзецца.

«Барыс быў менавіта ключавым арганізатарам, вы лёгка можаце заўважыць і з яго апошняга запісу, і на публічных прамовах. Ну і вядома, усе мы шмат разоў назіралі публікацыю аператыўных матэрыялаў (здымкі, праслухоўванні) пра Нямцова, якія паказваюць, як пільна ім «апекаваліся». Таму, зыходзячы з досведу і практыкі, не магу дапусціць, што ўчора ўночы ён мог шпацыраваць у бок Крамля без старонніх вачэй», - піша ён.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках