29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскія прадпрымальнікі пазбаўляюцца ад рэшткаў тавараў

14
Віцебскія прадпрымальнікі пазбаўляюцца ад рэшткаў тавараў

Віцебскія гандлёвыя цэнтры і рынкі ў апошні дзень лютага былі асабліва шматлюднымі.

Прадпрымальнікі імкнуліся распрадаць рэшткі тавару, а пакупнікі, карыстаючыся сітуацыяй, - купіць як мага танней, паведамляе "Еўрарадыё".

"Пакупнік кажа мне: аддавай паліто яшчэ танней, а то заўтра табе яго толькі ў піянерскае вогнішча кінуць", - скардзіцца прадавачка сваёй знаёмай.

Побач ідзе распродаж "Усё па 60 тысяч". Крыху далей аб'ява: "Зніжкі ад 30 да 50 адсоткаў!". Але і такія спрыяльныя ўмовы не занадта "робяць касу" прадпрымальнікам. Грошай у пакупнікоў няшмат, таму нават у стыхійны дзень зніжак яны аддаюць іх не вельмі ахвотна.

Прадпрымальнікі абмяркоўваюць чуткі: маўляў, на адзін з рынкаў на 1 сакавіка выкліканы АМАП, а тым, хто не пачне працу, апячатаюць ралеты.

"85 адсоткаў або нават больш нашых прадпрымальнікаў набываюць тавары ў зарэгістраваных гандлёвых цэнтрах у Расейскай Федэрацыі, але там ужо не з'яўляюцца абавязковымі тыя дакументы, якія патрабуюць цяпер ад нас. Выдаваць іх нам проста ніхто не будзе! - тлумачыць сітуацыю Ірына Яскевіч, старшыня арганізацыйнай групы ў стварэнні прафесійнага звязу "Разам". - Цяпер прадпрымальнікі зніжаюць кошты, нягледзячы на тое, колькі яны самі плацілі за тавар. А заўтра... Мабыць, адсоткаў 15 з іх выйдуць на працу".

Тым часам, індывідуальным прадпрымальнікам, якія гандлююць лёгкапрамысловымі таварамі без патрэбных дакументаў на іх, далі яшчэ адну адтэрміноўку. 1 сакавіка іх паабяцалі не правяраць і не караць за невыкананне новых правілаў. Адпаведна, яны змогуць працаваць паводле старых правілаў да ўвядзення новага ўказа. Пра гэта журналістам паведаміў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Круты.

Паводле ягоных слоў, пазаўчора Лукашэнка даручыў неадкладна развязаць гэтую праблему і цяпер экспэрты Мінэканомікі сумесна з прадстаўнікамі бізнэс-саюзаў распрацоўваюць праект канчатковага нарматыўна-прававога акта, які павінен развязаць гэтыя праблемы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках