29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Момант забойства Нямцова зняла камера відэаназірання

76

Камера відэаназірання ў цэнтры Масквы зафіксавала момант забойства Барыса Нямцова.

«З дакладнасцю да секунды на ім зафіксаванае злачынства. Якасць здымання невысокая, але аўтамабілі ды сілуэты людзей бачныя», - гаворыцца ў праграме.

Тэлеканал ТВЦ паказаў здымку з камеры, што здымае ва ўсялякае надвор'е, яна забяспечвае 24-гадзіннае назіранне на Вялікім Маскварэцкім мосце. На запісе захаваны момант забойства палітыка Барыса Нямцова. На відэазапісе можна разгледзець рух аўтамабіляў і некаторыя рухі размытых сілуэтаў людзей. Сам момант забойства быў у сляпой зоне, піша gazeta.ru.

А 23:30 Нямцоў і ягоная спадарожніца ідуць па мосце ў бок Балотнай плошчы. Праз хвіліну кузаў снегазборнай машыны закрывае іх ад камеры. Пасля гэтага чалавек выбягае з закрытай для відэакамеры зоны на праезную частку і пакідае месца здарэння на аўтамабілі. Снегазборная машына спыняецца за некалькіх метраў ад месца здарэння, камера фіксуе толькі адзін сілуэт - меркавана, спадарожніцы Нямцова. Яна падыходзіць да кіроўцы снегазборнай машыны. Пасля забойства на мосце па-ранейшаму праходзяць мінакі, некаторыя з іх спыняюцца, піша РБК.

А 23:35 ля месца здарэння спыняцца першы аўтамабіль, але праз некалькі секунд з'язджае. Снегазборная машына таксама пакідае месца здарэння. А 23:42 прыбывае паліцыя.

Палітык Барыс Нямцоў быў забіты ў цэнтры Масквы на Вялікім Маскварэцкім мосце ўначы 28 лютага некалькімі стрэламі з аўтамабіля.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках