29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Уздзе прарвала трубаправод: 2300 дамоў засталіся без ацяплення і вады (Відэа)

4

Прычынай прарыву стала пашкоджанне цэнтральнага трубаправода рабочымі.

Пасля прарыву трубаправода ў Уздзе пад адключэнне ацяплення, гарачай і халоднай вады трапілі 50 шматкватэрных дамоў (2 тыс кватэр) і 2,3 тыс прыватных жылых дамоў, цэнтральная раённая бальніца, 4 дзіцячыя садкі, 4 школы і санаторная школа. Пра гэта БелТА паведамілі ў Менскім абласным упраўленні МНС.

Паведамленне аб парыве трубаправода цэнтральнага водазабеспячэння ва Уздзе паступіла на «101» 4 лютага а 18.08. Падчас высвятлення абставінаў стала вядома, што прарыў дыяметрам 300 мм адбыўся паблізу жылога дома №13 на вуліцы Сцяпанава ва Уздзе.

Насельніцтва і ўсе службы ўзаемадзеяння былі аператыўна паведамленыя пра гэта. Да пачатку рамонтна-аднаўленчых работ ваду не адключалі. А падчас самога рамонту адключэнні былі кароткачасовымі, падкрэслілі ў МНС. У горадзе быў арганізаваны падвоз пітной і тэхнічнай вады.

А 22.50 аварыя была ліквідаваная, а 02.08 цэнтральная кацельня аднавіла працу.

У абласным упраўленні МНС дадалі, што прычынай прарыву стала пашкоджанне цэнтральнага трубаправода рабочымі «Будтрэста №3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі» Салігорска пры правядзенні земляных работ без нараду-допуску.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках