23 красавiка 2024, aўторак, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Горадні страляў па міліцыянтам

21
Жыхар Горадні страляў па міліцыянтам

Адзін з супрацоўнікаў міліцыі паранены.

Каб даставіць пацыента ў бальніцу, лекарам хуткай дапамогі давялося выклікаць міліцыянтаў. Хворы адкрыў стральбу і параніў аднаго з праваахоўнікаў. Выпадак адбыўся 1 лютага на праспекце Кляцкова. Лекары, якія прыбылі на выклік, не маглі даставіць пацыента ў бальніцу: мужчына адмаўляўся ехаць, пагражаў медыкам пнеўматычным пісталетам, збіраўся скончыць жыццё самагубствам. На дапамогу паклікалі міліцыю, піша «Вячэрні Гродна».

Двое міліцыянтаў разам з сынам хворага паспрабавалі падзейнічаць на яго ўгаворамі, але мужчына адмаўляўся ісці на кантакт і запатрабаваў, каб усе пакінулі кватэру. Сам жа зачыніўся ў адным з пакояў. Тады пайшлі на хітрыкі.

Міліцыянты зрабілі выгляд, што сышлі, а самі зладзілі засаду. Гаспадар выйшаў з хованкі, але калі зразумеў, што байцы ў памяшканні, адкрыў па іх агонь з газава-шротавага рэвальвера. Ён зрабіў тры стрэлы газавымі патронамі і адзін - шротавым. Частка зарада дробу трапіла ў аднаго з міліцыянтаў, які атрымаў лёгкае раненне рукі.

Тады праваахоўнікі, нягледзячы на значную загазаванасць, ужылі сілу і баявыя прыёмы. Хворага ўдалося абяззброіць. Яго даставілі ў спецыяльную медустанову для лячэння.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках