20 красавiка 2024, Субота, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мемарыял»: Улады Расеі стварылі перадумовы для забойства Нямцова

4
«Мемарыял»: Улады Расеі стварылі перадумовы для забойства Нямцова

Крэмль і СМІ, што служаць яму, стварылі ў Расеі атмасферу нянавісці да любога іншадумства.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Міжнароднага таварыства «Мемарыял», атрыманай рэдакцыяй сайта charter97.org.

«У ноч з 27 на 28 лютага 2015 у цэнтры Масквы, за сотню метраў ад Крамля, застрэлены Барыс Нямцоў, - гаворыцца ў ёй. - Гэта - палітычнае забойства.

У апошнія гады і месяцы ўлада Расеі і сродкі масавай інфармацыі, што служаць ёй, стварылі атмасферу нянавісці да любога іншадумства. Дзяржаўная прапаганда не толькі «высвятляе», падобна пражэктара, мішэнь для забойцаў, але і стварае ў іх адчуванне беспакаранасці. Апазіцыйных і проста незалежных грамадскіх і палітычных актывістаў называюць варожымі агентамі, у сутнасці абвяшчаючы іх «дазволенай мішэнню».

«Мемарыял» пералічвае апошнія крокі ўладаў РФ у стварэнні атмасферы нянавісці ў краіне.

«На 1 сакавіка на канале НТВ быў абвешчаны паказ чарговай серыі «Анатоміі пратэсту», дзе Барысу Нямцову адведзеная роля аднаго з галоўных «ворагаў», - гаворыцца ў заяве. - Але прапагандай справа ўжо не абмяжоўваецца: з падачы ўлады створаны «Антымайдан» - атрады штурмавікоў, адкрыта абвяшчаць сваёй мэтай сілавое, за рамкамі закона, падаўленне апазіцыі. Гэтыя сілы цесна звязаны з «апалчэнцамі», што ваююць на ўсходзе Украіны, адкуль у Расею вяртаюцца людзі, якія маюць досвед прамога і беспакарана ўзброенага гвалту.

Сёння мы яшчэ не ведаем імёнаў выканаўцаў, арганізатараў, заказчыкаў злачынства. Але мы можам вызначана сцвярджаць: менавіта расейская ўлада стварыла ўсе перадумовы для забойства Барыса Нямцова».

Аднаго з лідараў расейскай апазіцыі забілі позна ўвечары 27 лютага на Вялікім Маскварэцкім мосце ў Маскве недалёка ад Крамля. Паліцыя расследуе факт паводле артыкула пра забойства.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках