24 красавiка 2024, Серада, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётр Парашэнка: Унутры Украіны спрабуюць адкрыць другі фронт

2
Пётр Парашэнка: Унутры Украіны спрабуюць адкрыць другі фронт

Масква імкнецца не толькі атрымаць вайсковую перамогу, але і адкрыць другі фронт ва Украіне.

Пятро Парашэнка правёў сустрэчу з арцыбіскупам Украінскай грэка-каталіцкай царквы Святаславам Шаўчуком, падчас якой адзначыў, што вораг спрабуе адкрыць другі фронт унутры краіны, піша "Корреспондент".

"Вы робіце неацэнны ўклад у забеспячэнне міру, міру ў душы, бо вораг Украіны імкнецца не толькі забяспечыць сабе вайсковую перамогу, але і адкрыць другі фронт унутры краіны, пасеяць нянавісць і слова Царквы, заклікае Украіну да яднання, якое сёння надзвычай патрэбнае, магчыма, як ніколі ў нашай гісторыі", - сказаў Пятро Парашэнка.

У сваю чаргу, арцыбіскуп адзначыў, што адзіная задача царквы цяпер - гэта абарона дзяржавы.

"Царква і ва Украіне, і за яе межамі разумее складанасць той місіі, якую на Вашы плечы паклаў Гасподзь Бог. І мы не толькі за Вас молімся, падтрымліваем, - мы актыўна спрабуем працаваць на розных узроўнях. Сёння перад намі стаіць адна задача - мы павінны абараніць дзяржаву", - падкрэсліў ён.

Напярэдадні Парашэнка заявіў, што сепаратысты вядуць "фэйкавы" адвод цяжкага ўзбраення ў Данбасе. З ягоных словы адвод украінскага ўзбраення і тэхнікі будзе праводзіцца пад абавязковым кантролем АБСЕ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках