24 красавiка 2024, Серада, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пецярбургу ўдзельнікаў маршу памяці Нямцова затрымалі за сцягі Украіны

3

(aбноўлена) Падчас жалобнага маршу ў Санкт-Пецярбургу, прысвечанага памяці апазіцыянера Барыса Нямцова, затрыманыя некалькі чалавек.

У іх ліку арганізатар шэсця Усевалад Нелаеў, паведамляе «Фонтанка.ру».

Паводле звестак выдання, удзельнікі акцыі падзяліліся на дзве калоны. Першая на чале з сустаршынём рэгіянальнага аддзялення партыі «РПР-Парнас» Андрэем Піваваравым накіравалася ад станцыі метро «Горкаўская» да Каменнаастроўскага праспекта. А ўдзельнікі другой калоны, якую ўзначальвае Нелаеў, заявілі аб намеры пайсці ў бок Казанскага сабора, а не на Марсава поле, як гэта было ўзгоднена з уладамі. Таксама яны неслі сцягі Украіны, што не спадабалася праваахоўнікам.

У выніку супрацоўнікі паліцыі затрымалі Нелаева і яшчэ некалькі ягоных паплечнікаў, піша Lenta.ru.

Пазней ля Троіцкага моста абедзве калоны аб'ядналіся і рушылі далей разам да Марсавага поля. Там у хуткім часе павінен пачацца мітынг. Паводле звестак гарадскіх уладаў, на мерапрыемства сабраліся блізу пяці тысяч чалавек. У той жа час РІА «Новости» са спасылкай на ГУ МУС Санкт-Пецярбурга паведамляе, што ў жалобных мерапрыемствы бяруць удзел шэсць тысяч чалавек. Паводле ацэнак відавочцаў, у шэсці бяруць удзел ад 5 да 10 тысяч чалавек.

Жалобныя маршы памяці Нямцова праходзяць 1 сакавіка ў многіх гарадах Расеі. У іх ліку Екацерынбург, Ніжні Ноўгарад, Казань. А 15:00 ад станцыі метро «Кітай-горад» пачалося шэсце ў Маскве. Паводле афіцыйных звестак ГУ МУС, на марш прыйшлі не менш за сем тысяч чалавек.

Барыс Нямцоў быў забіты ў цэнтры Масквы ў ноч на 28 лютага. Злачынцы, што ехалі на белым аўтамабілі, стрэлілі яму ў спіну не менш за шэсць разоў, а затым схаваліся з месца здарэння.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках