24 красавiка 2024, Серада, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыса забілі, Надзею забіваюць

10

Беларусы, украінцы, расейцы і палякі выйшлі на акцыю пратэсту ў Варшаве.

На Замкавай плошчы ў цэнтры Варшавы прайшла акцыя памяці забітага лідара расейскай апазіцыі Барыса Нямцова і салідарнасці з украінскай лётчыцам Надзеяй Саўчанкай.

У акцыі ўзялі ўдзел некалькі сотняў чалавек: палякі, расейцы, беларусы ды ўкраінцы. Мітынгоўцы трымалі ў руках транспаранты «Так - свабодзе, не - вайне», «Барыс забіты, Надзею забіваюць», «FreeSavchenko», «Я не баюся». У памяць пра Барыса Нямцова ў неба былі запушчаныя чорныя шары.

На дэманстрацыю выйшлі галоўны рэдактар польскага выдання «Gazeta Wyborcza» Адам Міхнік, «бацька» польскіх рэформаў, вядомы эканаміст Лешэк Бальцаровіч, лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, кіраўнік арганізацыі Amnesty International у Польшчы Багуслаў Станіслаўскі, галоўная рэдактарка сайта charter97.org Наталля Радзіна, расейская актывістка Валянціна Чубарава, актывісткі беларускай ініцыятывы «Вызваленнне» Вольга і Юлія Бандарэнкі, дэпутат Сэйма Польшчы Міхал Шчэрба, судырэктар Беларускага дома ў Варшаве Улад Кобец, лідар ініцыятывы «Разам» Вячаслаў Сіўчык, актывісты польскіх, беларускіх , украінскіх ды расейскіх арганізацый.

Белорусы, украинцы, россияне и поляки вышли на акцию протеста в Варшаве

Выступаючы перад мітынгоўцамі, Адам Міхнік адзначыў, што «расейскі дэмакрат Барыс Нямцоў змагаўся да апошняга з крамлёўскім, агрэсіўным, брутальным, нізкім імперыялізмам».

«Будзьце праклятыя, крамлёўскія дыктатары і тыя, хто забівае свабоду! Рана ці позна, веру ў тое, што прыйдзе той дзень, калі мы ўсе разам ускладзем кветкі ля помніка Барысу Нямцову ў свабоднай дэмакратычнай Расеі», - сказаў ён.

Адам Міхнік прачытаў на мітынгу верш Ганны Ахматавай:

Не бывать тебе в живых,

Со снегу не встать.

Двадцать восемь штыковых,

Огнестрельных пять.

Горькую обновушку

Другу шила я.

Любит, любит кровушку

Русская земля.

Адам Михник

Лідар «Еўрапейскай Беларусі» і былы кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў заявіў:

«Сёння нас сабралі два чалавекі - Барыс Нямцоў і Надзея Саўчанка. Гэта людзі, якія рабілі і робяць шмат не толькі для сваіх краін - Украіны, Расеі, але і для Беларусі. Барыс Нямцоў, якога пазаўчора забілі ў Маскве, быў вялікім сябрам Беларусі, ніколі не сумняваўся ў нашай незалежнасці, падтрымліваў нашую свабоду. Мы сёння аддаём даніну памяці Барысу Нямцову, але не развітваемся з ім. Ён застаецца з намі, мы працягваем разам змагацца за свабоду нашых краін.

Надзея Саўчанка, якую расейскі рэжым сёння забівае ў турме, таксама сімвал барацьбы за свабоду. Я заклікаю яе спыніць галадоўку. Смерць Надзеі выгадная толькі ейным ворагам, а яе жыццё патрэбнае нам - яе сябрам, усім людзям добрай волі.

Нельга сёння заплюшчваць вочы на тое, якая жахлівая пагроза сёння зыходзіць з Усходу. І я тут кажу не толькі пра крамлёўскі рэжым, але і пра дыктатуру Лукашэнкі ў Беларусі. Мы не можам тут не ўспомніць, што ў Беларусі забіваюць і катуюць людзей, здзекуюцца з палітвязняў, уключаючы былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, моладзевых лідараў Мікалая Дзядка і Ігара Аліневіча. Мы як грамадзяне павінны запатрабаваць ад палітыкаў, ад урадаў пакарання вінаватых за смерць Барыса Нямцова, дамагчыся вызвалення Надзеі Саўчанкі, Мікалая Статкевіча ды іншых палітвязняў Беларусі».

Андрей Санников

Лешэк Бальцаровіч заявіў:

«Барыс - сапраўдны герой Расеі. Я яго ведаю як рэфарматара 1990-х. Такія людзі маюць патрэбу ў нашай падтрымцы. Мы таксама павінны рашуча падтрымаць Надзею Саўчанку, бо Украіна змагаецца не толькі за сваю свабоду. Украіна змагаецца таксама супраць агрэсіі Пуціна. Поспех Украіны, якая дае адпор гэтай агрэсіі, будзе поспехам дэмакратычных сіл Расеі. Гэты поспех пакажа, што дэмакратычныя дзяржавы могуць свабодна развівацца на карысць сваіх грамадзян. І Захад, і Польшча могуць зрабіць больш для таго, каб падтрымаць гэтую барацьбу Украіны».

Лешек Бальцерович
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках