28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі на Данбасе імітуюць адвод тэхнікі

3
Баевікі на Данбасе імітуюць адвод тэхнікі

Баевікі ажыццяўляюць перасоўванне вайсковай тэхнікі ад лініі размежавання ў тылавыя раёны, а ў начны час - у зваротным кірунку.

Пра гэта падчас брыфінгу заявіў прадстаўнік штаба АТА Андрэй Лысенка, піша "Украінская праўда".

"З мэтай увядзення ў зман прадстаўнікоў місіі АБСЭ, баевікі ажыццяўляюць перасоўванне вайсковай тэхнікі ад лініі размежавання ў тылавыя раёны, а ўначы - у адваротным кірунку", - заявіў ён.

Як вядома, у РНБА раней заявілі, што баевікі дагэтуль не далі міжнародным назіральнікам усю патрэбную інфармацыю аб сваёй вайсковай тэхніцы, маршрутах адыходу і яе наступнага месцазнаходжання.

Згодна з Менскімі пагадненням, пасля поўнага спынення агню а 00:00 15 лютага адвод цяжкага ўзбраення павінен быў пачацца на другія дзень - у аўторак, 17 лютага.

Лідары "ДНР" заявілі, што пачалі адвод цяжкага ўзбраення ад лініі судакранання на Данбасе 24 лютага. Перад гэтым лідары "ЛНР" заявілі, што нібыта пачалі адводзіць цяжкую тэхніку ад лініі размежавання.

Аднак група "Інфармацыйны супраціў" называла гэта імітацыяй. У РНБА таксама заявілі, што інфармацыя аб адводзе цяжкага ўзбраення тэрарыстамі не адпавядае рэчаіснасці.

28 лютага прэзідэнт Пятро Парашэнка заявіў, што баевікі ажыццяўляюць фальшывы адвод цяжкага ўзбраення ад лініі судакранання на Данбасе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках