28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонскі гоншчык утапіў у возеры свой Ford Fiesta RS WRC (Відэа)

2

Эстонскі гоншчык От Танака і ягоны штурман Райга Малдэр патрапілі ў сур'ёзную аварыю на этапе чэмпіянату свету ў класічным ралі ў Мексіцы.

Не справіўшыся з кіраваннем свайго M-Sport Ford Fiesta RS WRC, Танака вылецеў з трасы і апынуўся ў возеры, піша av.by.

На шчасце, сам пілот і штурман здолелі хутка выбрацца з аўтамабіля, які імкліва затануў. Поўнае апусканне Fiesta пад ваду адбылося прыкладна за 15 секунд. Арганізатары паслалі на месца аварыі вадалазаў і кран, які толькі праз 10 хвілін дастаў аўтамабіль з дна.

На поўнае аднаўленне гоначнага хэтчбэка ў каманды сышло 3 гадзіны. Гэтая аварыя, дарэчы, стала далёка не адзінай на падступнай мексіканскай трасе. На ёй перажылі свае далёка не самыя прыемныя моманты экс-пілот Формулы-1 Робэрт Кубіца і адзін з лідараў цяперашняга чэмпіянату Цьеры Нойвіль.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках