29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзевяцікласніка знайшлі павешаным у лесапаласе ў Светлагорску

11
Дзевяцікласніка знайшлі павешаным у лесапаласе ў Светлагорску

Цела 15-гадовага падлетка, павешанага на турніку ў лесапаркавай паласе, знайшлі прахожыя 13 cакавіка прыкладна а 7-й раніцы ў Светлагорску.

Як паведаміла БелаПАН адна з мясцовых жыхарак, загінулы - вучань 9-га класа, быў «цалкам станоўчым», вучыўся на «выдатна» па інфарматыцы і іншых дакладных прадметах, збіраўся стаць праграмістам. Дзяўчыны ў падлетка не было, але было шмат сяброў. На сцвярджэнне мясцовай жыхаркі, і ў сям'і, і ў школе ў хлопца ўсё было добра.

Напярэдадні трагедыі хлопчык збіраўся ўвечары гуляць з сябрамі, але не прыйшоў на сустрэчу, а на тэлефонныя званкі прыяцеляў не адказваў. Маці працавала ў начную змену. Бацька быў на заробках у РФ. Акрамя хлопчыка, у сям'і ёсць старэйшы брат.

Пазней высветлілася, што ў той вечар падлетак цалкам пачысціў сваю старонку «Вконтакте» - выдаліў усе запісы і перапіску. Аднакласнікі шакаваныя трагедыяй і нават не здагадваюцца, што магло стаць прычынай імавернага самагубства хлопца.

У мабільным тэлефоне падлетка знайшлі электронную запіску пра тое, што ў ягонай смерці ніхто не вінаваты, і ён сам усё вызначыў.

Пахаванне адбудзецца 16 сакавіка.

Прычыны і абставіны гібелі школьніка высвятляюць праваахоўныя органы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках