23 красавiка 2024, aўторак, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні аўтамабіль скаціўся ў раку (Відэа)

4

У цэнтры Гародні адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, удзельнікам якога стаў аўтамабіль маркі «Пежо».

Як паведамляе «Вячэрні Гродна», машына скацілася з берага з боку Дома-музея Элізы Ажэшкі, ля якога часта пакідаюць аўтамабілі.

Апынуўшыся ў вадзе, аўтамабіль не заглух. Каб выцягнуць транспартны сродак з ракі, гаспадару давялося выклікаць эвакуатар.

Відавочцы распавялі, што ўсё адбылося ў той момант, калі кіроўца выйшаў з аўто, каб забраць дзяцей з шахматна-шашачнага клуба. Мужчына не стаў глушыць матор, паставіў аўтамабіль на ручнік і накіраваўся за дзецьмі, ён планаваў працягнуць рух літаральна праз пару хвілін.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках