16 красавiка 2024, aўторак, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Іўеўскім раёне даішнікі наладзілі пагоню са стральбой

1
У Іўеўскім раёне даішнікі наладзілі пагоню са стральбой

Упершыню з пачатку года для прыпынку аўтамабіля ўчора на Гарадзеншчыне выкарыстоўвалася зброя.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

«Раніцай непадалёк ад вёскі Эйгерды Іўеўскага раёна кіроўца «Пежо» не выканаў патрабаванне аб прыпынку. Уцякаючы, працягваў ігнараваць светлагукавую сігналізацыю патрульнага аўтамабіля ДАІ.

Каля гарадскога пасёлка Юрацішкі інспектар два разы стрэліў з пісталета ў паветра і яшчэ два па колах машыны. Толькі пасля гэтага аўтамабіль спыніўся. Кіроўцам быў 40-гадовы мясцовы жыхар, які летась у верасні на 36 месяцаў пазбаўлены права кіравання. Падставай паслужыў яго нецвярозы стан. А ўчора на яго склалі шэсць пратаколаў», - адзначылі там.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках