25 красавiка 2024, Чацвер, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На будоўлі ў Менску загінуў рабочы

6
На будоўлі ў Менску загінуў рабочы

Страхара раздушыла бетоннай плітой, паводле справе праводзіцца праверка.

6 сакавіка на будоўлі на вуліцы Сяліцкага ў выніку няшчаснага выпадку загінуў мужчына. Пра гэта charter97.org распавёў чытач.

«Надоечы ў нас загінуў малады хлопец і нідзе пра гэта не пісалі. Такія выпадкі проста замоўчваюцца. Тут спачатку ўсе забегалі, а потым хутка заціхлі, яго пахавалі і ўсё.

Здарылася гэта на аб'екце ААТ «Менскі домабудаўнічы камбінат» на вуліцы Сяліцкага тыдні тры таму. У пятніцу яго прыціснула плітой, а ў панядзелак ці ў аўторак ён памёр у шпіталі. Наколькі я ведаю, ён быў страхаром на ўчастку малой механізацыі. Яны з іншымі рабочымі рабілі дах. Ім падалі бодню з бетонам, а паколькі былі парушаныя нейкія правілы тэхнікі бяспекі, то гэтым вядром трохі пахіснулі пліты - і яны пачалі складвацца, як картачны дамок. У выніку двое адскочылі, а ён не паспеў і яго прыціснула. Усё ўнутры парасціскала... Думалі, выжыве.

Па-мойму, яму яшчэ нават сарака не было. Двое дзяцей засталося», - распавёў чытач.

Як растлумачылі charter97.org у Следчым камітэце, «згарнуць» справу ў сучасных рэаліях немагчыма, і ў гэты момант паводле гэтай справе праводзіцца праверка.

«Заводскі раённы аддзел СК праводзіць праверку абставінаў гібелі рабочага-страхара 1975 года нараджэння 6 сакавіка на аб'екце на вуліцы Сяліцкага. Мужчына загінуў праз абрынанне будаўнічых пліт. Пасля заканчэння праверкі будзе дадзеная прававая ацэнка дзеянняў усіх удзельнікаў падзей, - сказаў прэс-сакратар Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках