29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Opel і Chevrolet сыходзяць з рынку Расеі

6
Opel і Chevrolet сыходзяць з рынку Расеі

Аўтагіганты Opel і Chevrolet абвясцілі аб сыходзе з расейскага рынку.

Пастанова была прынятая праз вельмі нізкія продажы ў канцы 2014 і пачатку 2015 года, паведамляе autonews.

Opel сыходзіць з Расеі цалкам. Да канца чэрвеня будзе закансерваваны завод у Санкт-Пецярбургу, на калінінградскім «Аўтаторы» зборка скончаная ў лютым. Chevrolet пакіне ў Расеі толькі прэміяльныя маркі Corvette, Tahoe і Camaro. Зборка астатніх мадэляў гэтай маркі на ГАЗ скончыцца да канца года.

Сумеснае прадпрыемства з АўтаВАЗам GM-Avtovaz прадоўжыць працу, але праект будаўніцтва завода ў вытворчасці Chevrolet-Niva другога пакалення закрыты.

Што тычыцца Cadillac, які таксама ўваходзіць у канцэрн General Motors, то продажы аўтамабіляў пад гэтай маркай у Расеі спыненыя не будуць. GM сканцэнтруецца на продажах толькі прэміяльных брэндаў Chevrolet і Cadillac. Дылерская сетка будзе рэструктураваная да канца года. Сервіс і запчасткі для сышоўшых брэндаў захаваюцца, абяцае кампанія.

Большая частка мадэляў канцэрна General Motors выраблялася на расейскіх заводах. Паводле звестак Асацыяцыі еўрапейскага бізнэсу, продажы аўтамабіляў Opel і Chevrolet у Расеі пачалі зніжацца яшчэ ў канцы 2013 года. У 2014 годзе падзенне продажаў абедзвюх марак паскорылася. Паводле вынікаў 2014 продажы Opel у Расеі скараціліся на 20%, продажы Chevrolet - на 29%. У пачатку ж 2015 продажы абедзвюх марак проста абрынуліся, сведчыць статыстыка АЕБ. За студзень Chevrоlet страціў 68%, а Opel - адразу 75%, у лютым страты Opel перавысілі 80%, а Chevrolet - перавалілі за 70%.

У сярэдзіне сакавіка 2015 г сумеснае прадпрыемства GM-Avtovaz прыпыніла будаўніцтва завода ў Самарскай вобласці, на якім павінен быў выпускацца аўтамабіль новага пакалення Chevrolet Niva. «Мы пацвярджаем, што ЗАТ «Джы Эм-АўтаВАЗ» разрывае кантракт з ЗАТ «Аўтазаводбуд». Падрабязнасці гэтай сітуацыі мы не каментуем. Цяпер аналізуецца, якім чынам спыненне кантракту можа адбіцца на тэрмінах рэалізацыі праекта ў выпуску Chevrolet NIVA новага пакалення, але ніякіх заяваў з гэтай нагоды мы не робім», - паведамілі тады ў прэс-службе GM-Avtovaz.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках