25 красавiка 2024, Чацвер, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З магілёўскай спецшколы закрытага тыпу збеглі трое падлеткаў

1
З магілёўскай спецшколы закрытага тыпу збеглі трое падлеткаў

Трое 15-гадовых выхаванцаў Магілёўскай дзяржаўнай спецыяльнай школы закрытага тыпу самавольна пакінулі навучальную ўстанову.

«На другім паверсе ў фае спецшколы яны разбілі шыбу, пералезлі праз агароджаную тэрыторыю і ўцяклі ў невядомым кірунку, - паведаміла БелаПАН інспектарка групы інфармацыі і грамадскіх сувязяў Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава. - Праверка высветліла, што ў іх няма ні пасведчанняў асобы, ні мабільных тэлефонаў, толькі карта аўтамабільных дарог».

Згодна з інфармацыяй, распаўсюджанай пошукава-выратавальным атрадам «Анёл», падлеткі збеглі 17 сакавіка пад 12.00. Уцяклі Аляксей Глухаў (1999 нараджэння), Максім Жыжык (1999 нараджэння) і Уладзімір Гайнулін (2000 года нараджэння).

Аляксей Глухаў раней пражываў у гарадскім пасёлку Бягомль Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Ягоныя прыкметы: на выгляд 17-18 гадоў, сярэдняга целаскладу, валасы цёмныя, вочы карыя.

Максім Жыжык мянчук. На выгляд 15-17 гадоў, рост 180 сантыметраў, каржакаваты, валасы русыя, кароткія, вочы зялёныя.

Уладзімір Гайнулін раней пражываў у Баранавічах Берасцейскай вобласці. На выгляд 15-17 гадоў, рост 170 сантыметраў, спартыўнага целаскладу, валасы русыя, кароткія, вочы блакітныя.

Усе падлеткі былі апранутыя ў камуфляжную форму са святлоадбівальнікамі. У пошукава-выратавальным атрадзе мяркуюць, што ўцекачы могуць знаходзіцца як на тэрыторыі Беларусі, так і Расеі.

Дырэктар спецшколы Дзмітрый Генісеў адмовіўся ад каментароў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках