24 красавiка 2024, Серада, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На некаторых трасах абмяжуюць рух фураў

На некаторых трасах абмяжуюць рух фураў

Мінтранс Беларусі з 20 сакавіка да 20 красавіка ўводзіць абмежаванне на рух грузавых аўтамабіляў з нагрузкай на вось 6-9 тон на асобных дарогах.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Міністэрстве транспарту. Абмежаванні з'яўляюцца традыцыйнымі на перыяд раставання снегу, якога гэтай зімой не было.

«У вясновы перыяд праз пераўвільгатнення дарожнага пакрыцця», - гаворыцца ў паведамленні Мінтранса.

Часовыя абмежаванні не будуць распаўсюджвацца на транспартныя сродкі, якія перавозяць пасажыраў, жывых жывёлін, кветкі, гуманітарную дапамогу, бетонныя і асфальтабетонныя сумесі, дарожныя бітумы, небяспечныя і скорапсавальныя грузы, зерне, камбікорм.

Мінтранс таксама зацвердзіў традыцыйныя абмежаванні на летні час: з 20 траўня да 31 жніўня гэтага года (забарона на рух у дзённы час пры перавышэнні ўстаноўленых тэмпературных рэжымаў і г.д.).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках