29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар ЗША: За гвалт неверагоднага маштабаў у Данбасе адказвае РФ

1
Амбасадар ЗША: За гвалт неверагоднага маштабаў у Данбасе адказвае РФ

У ЗША ёсць маса довадаў расейскай вайсковай прысутнасці на Данбасе.

Пра гэта заявіў амбасадар ЗША ва Украіне Джэфры Пайет у эфіры тэлеканала "Интер" 1 сакавіка, піша "Интерфакс".

"Мы ўважаем Расею асноўнай адказнай стараной за гвалт неверагоднага маштабу, які адбываўся на Данбасе ўвесь мінулы год", - заявіў амбасадар ЗША.

З ягоных слоў, "мы ведаем, што рэгулярныя часткі расейскага войска прымалі ўдзел у захопе Дэбальцава, у вайсковых дзеяннях, якія адбываліся ўжо пасля таго, як менскае пагадненне павінна было ўвайсці ў дзеянне".

"Расея паставіла сотні адзінак цяжкага ўзбраення са снежня, з "моманту цішыні", у тым ліку, і тыя, якія выкарыстоўваліся ў атацы на Дэбальцава. Мы мяркуем, што расейскія генералы бяруць удзел у канфлікце на Данбасе і што расейскія афіцэры камандуюць тактычнымі ваеннымі аперацыямі на Данбасе", - заявіў Пайет.

Таксама ён заявіў аб тым, што існуе шмат довадаў гэтым словам.

"У нас ёсць спадарожнікавыя звесткі, у нас ёсць уласныя крыніцы довадаў расейскай вайсковай прысутнасці на Данбасе А таксама вельмі шмат матэрыялаў, якія цяпер з'яўляюцца дзякуючы заходнім журналістам", - растлумачыў ён.

Са слоў дыпламата, РФ выкарыстоўвае сучасныя электронныя сістэмы навядзення ракет класа "зямля-паветра".

"Расея стварыла гэты канфлікт, Расея спрыяла ягонай эскалацыі ў снежні - студзені, Расея павінна прыняць пастанову аб яго дээскалацыі", - падкрэсліў амбасадар ЗША.

Кажучы пра новы этап санкцыяў у дачыненні да РФ з улікам гэтых довадаў, Пайет заявіў: "Нашы інструменты з нагоды наступных крокаў не вычарпаныя На гэты момант я ўстрымаюся ад згадкі таго, што канкрэтна гэта можа быць".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках