23 красавiка 2024, aўторак, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Шандаровіч: Праблема ў тым, што нелюдзяў мы таксама ўважаем людзьмі

21
Віктар Шандаровіч: Праблема ў тым, што нелюдзяў мы таксама ўважаем людзьмі
Виктор Шендерович
Фото: РИА «Новости»

Мы памылкова мяркуем, што належым з імі да аднаго біялагічнаму віду.

Пра гэта піша расейскі публіцыст Віктар Шандаровіч на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Нас вельмі і вельмі шмат, нармальных людзей, здольных на спачуванне, якія разумеюць кошт чалавечай годнасці, якія пераадольваюць страх і смутак, - піша ён. - Наша праблема ў тым, што нелюдзяў мы таксама ўважаем людзьмі - і ацэньваем іх у чалавечай намінацыі. Таму і хвалюемся, супастаўляючы лічэбнікі, таму і заходзімся ў бяссільным гневе, не разумеючы, як такое магчыма: хлусіць у вочы, вывяргаць пошласці, забіваць, ладзіць скокі малпаў вакол забітага... Мы - памылкова - мяркуем, што належым з імі да аднаго біялагічнага віду (нашага), у якім такое сапраўды немагчыма, і абураемся. Мы па інерцыі ўважаем іх апанентамі, а яны - навакольнае асяроддзе».

Са слоў публіцыста, такія знешнія прыкметы - як наяўнасць пары рук і ног, носа, акуляраў, прапіскі і ўмення карыстацца айпадам - не павінны адцягваць нас ад гэтай суровай сутнасці справы.

«Яўген Рыгоравіч Ясін (напрыклад) і (напрыклад) Дзмітрый Канстанцінавіч Кісялёў належаць да розных біялагічных відаў. Так атрымалася, - піша Віктар Шандаровіч. - Хтосьці з іх уяўляе першапачатковы варыянт чалавечага праекта, а хтосьці мутаваў кудысьці ўбок, няхай разбіраюцца антраполагі з тэолагамі, - да бягучай дыспазіцыі гэта дачынення не мае. Вынік жа відавочны...

Дык вось, кажу: нас вельмі шмат. Мы павінны ўжываць тэрміновыя захады для захавання віду ў неспрыяльных умовах. Эвакуявацца з Расеі разам з дзецьмі і ўнукамі або прадаўжаць спробы нешта змяніць у родным асяроддзі - гэта ўжо асабісты выбар. Але вось чаго нам дакладна не трэба рабіць, дык гэта глядзець на малпаў. Не трэба хвалявацца праз змесціва тэлеканалаў і Фэйсбуку. Гэта ўжо даўно не падстава для рэфлексіі, - праехалі! Разышліся па біялагічных нішах.

Нас вельмі і вельмі шмат - вы ж бачылі! Мы людзі. Мы цэнім чалавечую годнасць і жыццё. Давайце збірацца ў гурток і думаць, што рабіць. І перастаньце ўжо цытаваць пратаплазму».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках