28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінінфармацыі вынесла папярэджанне «Газеце Слонімскай»

3

Папярэджанне вынесенае за парушэнне, якога не было.

Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства рэдакцыі «Газеты Слонімскай» абвінавачваюць у тым, што ў двух лютаўскіх нумарах (ад 11.02.2015 і ад 18.02.2015) у выданні не быў пазначаны наклад, паведамілі charter97.org у прэс-службе «Беларускай асацыяцыі журналістаў».

Такім чынам, рэдакцыя парушыла арт.22 закона «Аб СМІ», які прадпісвае ўказваць тыраж у выходных звестках, мяркуюць у міністэрстве.

«Дапушчаныя парушэнні трэба ліквідаваць пры выпуску чарговага нумара газеты «Газета Слонімская», пра што паведаміць Міністэрству інфармацыі РБ цягам 10 дзён з моманту яго выхаду», - гаворыцца ў лісце ад 25 лютага за подпісам Ліліі Ананіч.

Галоўны рэдактар выдання Віктар Валадашчук паведаміў, што наклад выдання быў пазначаны на першай старонцы згаданых нумароў.

Нагадаем, што пасля атрымання двух папярэджанняў цягам года кожнае зарэгістраванае ў Беларусі выданне можа быць закрытае.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках