29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У былога палітвязня Дзмітрыя Дразда нарадзіўся сын

6

У актывіста «Еўрапейскай Беларусі» і былога палітвязня Дзмітрыя Дразда 25 лютага нарадзіўся сын Павел.

Жонка Дразда Вікторыя Паўлючук адчувае сябе добра. Сёння яе разам з немаўлём выпісалі з радзільні.

Былы палітвязень у «Фэйсбуку» распавёў, чаму наважыў назваць сына Паўлам.

«Я заўсёды марыў назваць сына ў гонар самага шчаслівага майго продка - Паўла Дразда (Драздоўскага - менавіта так запісаныя ўсе мае продкі з часоў ВКЛ), які нарадзіўся яшчэ падчас прыгону ў вёсцы Зарэчча на беразе Менскага мора. Потым ён атрымаў свабоду і ў 1892-1894 гадах купіў два надзелы зямлі ва ўрочышчы Мігуранка-Дуды, якое цяпер ўсе называюць «Дразды» - месца, дзе размешчаная рэзідэнцыя Лукашэнкі», - напісаў Дрозд.

Нагадаем, Дзмітрый Дрозд з'яўляўся сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэя Саннікава. Пасля падзеяў 19 снежня 2010 года ён быў прысуджаны да пазбаўлення волі на тры гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках