28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежныя лекі знікнуць з аптэк

70
Замежныя лекі знікнуць з аптэк

Кантрольна-аналітычныя лабараторыі адмаўляюць замежным фармацэўтычным кампаніям у аналізе іх лекаў.

Чытач charter97.org Дзмітрый Рамановіч паведаміў, што з гэтага тыдня імпартныя лекавыя сродкі, якія маюць аналагі ў Беларусі, не будуць прымацца на аналіз у лабараторыі.

«Пасля нарады аб лекавым імпартазамяшчэнні на мінулым тыдні з гэтага тыдня кантрольна-аналітычныя лабараторыі адмаўляюць у прыняцці на хімічны аналіз імпартных лекавых сродкаў, якія маюць беларускія аналагі, без тлумачэння прычын», - паведаміў ён.

У віцебскім УП «Фармацыя» журналісту charter97.org сказалі, што «камэнтароў пакуль не даюць», а загадчыца Рэспубліканскай кантрольна-аналітычнай лабараторыяй Цэнтра экспэртыз і выпрабаванняў у ахове здароўя ў Менску Марына Кравец ад камэнтароў таксама адмовілася.

Нагадаем, гэта ўжо не першы трывожны «званок» у фармацэўтычнай галіне: так, увосень 2014 года падобныя паведамленні ўжо паступалі ў рэдакцыю charter97.org. Тады нам першым выпала апублікаваць інсайдэрскую інфармацыю аб надыходзе дэфіцыту імпартных лекавых прэпаратаў. Пасля гэта пацвердзілася: у Беларусі сапраўды сталі знікаць замежныя вітаміны, а фармацэўты на пытанне пра адсутнасць замежных лекаў дагэтуль толькі разводзяць рукамі. Нават намеснік міністра аховы здароўя Валерый Шаўчук у сваю чаргу запэўніў, што такога быць не можа, і такі дэфіцыт супярэчыць заканадаўству.

Але забарону на рост кошту лекаў у аптэках Міністэрства аховы здароўя не касавала. Прадстаўнікі фармацэўтычных кампаній, якія пастаўляюць лекі, вельмі неахвотна камэнтуюць сітуацыю. Тыя, з кім выпала пагутарыць, прызнаюць: сапраўды, у сувязі з замарожваннем кошту пастаўкі давялося прыпыніць. У аптэках распрадаюцца рэшткі, а пастаўнікі чакаюць, спадзеючыся, што забарону ўсё ж скасуюць.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках