29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На гэтым тыдні ў Беларусі будзе сыра і холадна

На гэтым тыдні ў Беларусі будзе сыра і холадна

Няўстойлівае сырое надвор'е чакаецца ў Беларусі на наступным тыдні.

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

"На гэтым тыдні чакаецца супрацьстаянне зімы з вясной. Прагназуецца няўстойлівае сырое надвор'е. Тэмпература паветра крыху панізіцца, задзьмуць паўночна-заходнія вятры", - адзначыў ён.

Уночы і раніцай у аўторак на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі прагназуюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4, удзень паветра прагрэецца ад 2 да 7 градусаў цяпла.

Пачынаючы з серады ў Беларусь пачне паступаць больш халоднае паветра з паўночных шыротаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да мінус 5 градусаў, удзень - ад 0 да 5 градусаў цяпла. Уночы ў асобных раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі чакаецца кароткачасовы мокры снег. Уночы і раніцай на асобных адцінках дарог будзе назірацца галалёдзіца.

На большай частцы тэрыторыі ў чацвер уночы прагназуецца снег і мокры снег. А ўдзень з ростам атмасфернага ціску ападкі чакаюцца ўжо месцамі і будуць мець кароткачасовы характар. Уночы і ранкам на асобных адцінках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў, удзень - ад нуля да плюс 6.

У пятніцу і суботу чакаецца аднатыпнае надвор'е: месцамі кароткачасовы снег, мокры снег. Поначы і раніцай на асобных адцінках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да 5 градусаў марозу, пры прасвятленнях - да 7 градусаў ніжэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца ад нуля да 5 градусаў цяпла, на поўдні месцамі - да 7 градусаў вышэй за нуль.

"8 сакавіка на тэрыторыю краіны пачне паступаць больш цёплае паветра, і тэмпература стане падвышацца. Удзень ужо будзе 2-9 градусаў цяпла. Уначы ж тэмпература паветра складзе ад нуля да мінус 5, на паўднёвым усходзе пры прасвятленнях чакаецца да 7 градусаў марозу", - падкрэсліў Дзмітрый Рабаў. У нядзелю ўначы будзе пераважна без ападкаў, удзень на паўночна-заходняй палове прагназуюцца кароткачасовыя ападкі, пераважна дождж. Уночы ды ўранку месцамі чакаецца туман, галалёд, на асобных адцінках дарог захаваецца галалёдзіца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках