20 красавiка 2024, Субота, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Са сталічнага псіхдыспансера збег пацыент

15
Са сталічнага псіхдыспансера збег пацыент

Раніцай 19 сакавіка на Партызанскім праспекце ў Менску пры транспартоўцы з дыспансэра збег 30-гадовы пацыент.

Знаходзячыся ў салоне аўто, ён разбіў шкло і збег у напрамку вуліцы Рыбалка. Ужо дзень міліцыя шукае яго па ўсім горадзе, але пакуль беспаспяхова, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Адшукваецца 30-гадовы Антон Гасюк, які пражывае ў Доме-інтэрнаце для псіханеўралагічных хворых па вуліцы Ваўпшасава ў сталіцы.

Прыкметы: на выгляд 25-30 гадоў, рост 175-185 см; целасклад сярэдні; вочы блакітныя; кароткая стрыжка, валасы цёмныя прамыя.

Быў апрануты: чорная куртка, байка цёмна-сіняга колеру, спартыўныя штаны цёмнага колеру, макасіны.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках