28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДТЗ у цэнтры Менска: сутыкнуліся BMW і джып з маскоўскімі нумарамі

11

Аварыя адбылася сёння на вуліцы Гарадскі Вал, паблізу кавярні «Шакаладніца».

Як распавёў інспектар ДАІ, які афармляў ДТЗ, аўтамабілі што сутыкнуліся рухаліся ў спадарожным напрамку ў бок праспекта Незалежнасці. У аварыі ніхто не пацярпеў. Абодва аўтамабілі атрымалі значныя пашкоджанні, піша onliner.by.

Нейкі час былі перашкоды руху транспарту, які рухаўся ў напрамку праспекта Незалежнасці, аднак неўзабаве сітуацыя нармалізавалася. Пашкоджаныя аўтамабілі знаходзяцца ў першай і другой паласе, трэцяя вольная для праезду. На месцы ДТЗ ужо працуе эвакуатар.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках