28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску «замінавалі» бізнэс-цэнтр «Вэлком»: эвакуявалі 100 чалавек

14
У Менску «замінавалі» бізнэс-цэнтр «Вэлком»: эвакуявалі 100 чалавек

Будынак ачэплены міліцыяй, на месцы працуюць сапёры.

Увечары 20 сакавіка ў Менску замінавалі бізнэс-цэнтр "Вэлком" (галоўную кантору кампаніі), размешчаную на вуліцы Інтэрнацыянальнай (д.36, к.2) за Палацам Рэспублікі. 10-павярховы будынак ачапілі міліцыянты і амонаўцы, перацятая і вуліца. На месцы працуюць сапёры, перадае "Еўрарадыё".

Са слоў аднаго з супрацоўнікаў АМАП, з бізнэс-цэнтра эвакуявалі ўсіх людзей.

Як паведаміў кіраўнік прэс-службы ГУУС Менгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, у міліцыю паступіла паведамленне аб магчымым замінаванні будынка. Міліцыя выехала, эвакуявалі блізу 100 чалавек. У будынку працуе сапёрная група, пакуль нічога не знайшлі, сказаў Ластоўскі.

Фота: Еўрарадыё

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках