28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Toyota выпусціць Yaris магутнасцю 235 конскіх сіл

2
Toyota выпусціць Yaris магутнасцю 235 конскіх сіл

Toyota абвясціла аб вяртанні ў чэмпіянат свету ў ралі ў 2017 годзе разам з мадэллю Yaris.

Відавочна, кампанія мае намер стварыць серыйны аўтамабіль на базе ралійнага Yaris. На выяве вышэй вы можаце бачыць рэндэр гэтага аўто, падрыхтаваны на падставе інфармацыі, прадстаўленай крыніцамі, блізкімі да Toyota, піша lexltd.com.ua.

Выданне Motoring паведамляе, што пад капотам новага Yaris будзе знаходзіцца чатырохцыліндравы 2-літровы бензінавы турбарухавік ад Lexus NX 200t, магутнасць якога складае 235 л.с. У дадатак да гэтага аўтамабіль абсталююць сістэмай пярэдняга прывада і шасціступеньчатай каробкай перадач. Усё гэта цалкам здольна ператварыць Yaris у маленькую ракету.

Запуск Toyota Yaris новага пакалення павінен адбыцца ў наступным годзе. Гэта азначае, што мы ўбачым версію магутнасцю 235 л.с. не раней 2017 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках