29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Toyota адродзіць легендарны спорткар Supra

1

Віцэ-прэзідэнт у продажах і маркетынгу еўрапейскага філіяла кампаніі Toyota Карл Шліхт раскрыў падрабязнасці аб новым спорткары кампаніі.

Яшчэ ў студзені 2013 года Toyota і BMW афіцыйна пацвердзілі, што зоймуцца супольнай распрацоўкай спорткара і з таго часу ў СМІ з'яўлялася мноства непацверджаных чутак пра абедзве версіі. На аўтасалоне ў Жэневе ў сваім інтэрв'ю віцэ-прэзідэнт Toyota нарэшце праліў святло на загадкавую мадэль, адзначыўшы, што яна размесціцца вышэй за серыйны спорткар GT 86, піша av.by.

Можна меркаваць, што Toyota адродзіць знакавую мадэль Supra, бо для кампаніі не мае сэнсу выкарыстоўваць назву Celica, улічваючы, што папярэднік мадэлі быў прыкладна таго ж памеру, як і GT 86.

Toyota ўжо прадэманстравала прадвесніка новага спорткара ў абліччы захапляльнага канцэпта FT-1. На гэты момант не вядома, што размесціцца пад капотам новай «Supra», але існуюць здагадкі, што для навінкі прадугледжаная паўнапрывадная гібрыдная ўсталёўка, якая складаецца з 4-цыліндравага 2.0-літровага рухавіка BMW і электраматораў, якія сілкуюцца ад суперкандэнсатараў.

Калі ўсё пойдзе паводле плану, спорткар ад Toyota з'явіцца ў 2017 годзе і, хутчэй за ўсё, будзе каштаваць больш, чым Corvette, кошт якога ў Злучаных Штатах стартуе з адзнакі 55 000 даляраў за 2015MY Coupe.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках