24 красавiка 2024, Серада, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Перадсмяротныя хрыпы даляра» - новы «шэдэўр» расейскай прапаганды (Фота)

113

Расейскія прапагандысты не стамляюцца выдумляць новыя гісторыі пра «загніваючы» Захад.

На гэты раз вызначылася расейская прапуцінская газета «Труд», на старонках якой з'явіўся артыкул з загалоўкам сталінскіх часоў «Перадсмяротныя хрыпы даляра», паведамляе «Прэса Украіны».

У артыкуле з такім прапагандысцкім загалоўкам нейкі ангельскі эканаміст Макс Кайзер, які працуе вядоўцам на расейскім прапагандысцкім тэлеканале RT, напісаў, што амерыканскі даляр у хуткім часе напаткае поўны крах.

«Калі ўсё гэта скончыцца, Кітай, Расея, Іран і іншыя краіны будуць гандляваць, не выкарыстоўваючы амерыканскую валюту. Такім чынам, мы будзем жыць у свеце, у якім даляр больш не будзе вяршэнстваваць у якасці сусветнай рэзервовай валюты.

Калі Расея ўвядзе залаты рубель, то яна будзе панаваць у свеце», - мяркуе прапагандыст.

Напісаць каментар 113

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках