19 красавiка 2024, Пятніца, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: «Свабоду Статкевічу!» на купюрах

21

У абарачэнні з'явіліся грошы з заклікам вызваліць Статкевіча.

Чытач charter97.org Андрэй даслаў фатаграфію грашовай купюры 500 рублёў з надпісам «Свабоду Статкевічу!».

«Вось якія грошы з'явіліся ў нас у абарачэнні», - піша ён.

Нагадаем, у траўні 2011 года суд Ленінскага раёна Менска прыгаварыў былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча да шасці гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Першапачаткова апазіцыйны палітык утрымліваўся ў шклоўскай калоніі №17, аднак у студзені 2012 года яму зрабілі больш жорсткімі ўмовы адбыцця пакарання, перавёўшы на тры гады ў магілёўскую турму №4. Гэты тэрмін скончыўся 12 студзеня.

58-гадовы Мікалай Статкевіч - адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі, які да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках