19 красавiка 2024, Пятніца, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На скрыжаванні ў Менску сутыкнуліся «хуткая дапамога» ды маршрутка

3
На скрыжаванні ў Менску сутыкнуліся «хуткая дапамога» ды маршрутка

«Хуткая дапамога» рухалася з выключанымі светлавымі ліхтарамі.

Як паведаміла Onliner.by спецыяліст агітацыі і прапаганды ДАІ Першамайскага раёна Кацярына Журымская, аварыя адбылася сёння ўдзень на скрыжаванні вуліц Кедышкі і Валгаградскай. У маршрутцы знаходзіліся пасажыры. Адна з іх, жанчына 1980 года нараджэння, пацярпела. Паводле інфармацыі, у яе звіх ключыцы.

Наступствы аварыі бачыў карыстальнік нашага форуму з мянушкай 911. Ён распавёў, што пасля сутыкнення маршрутка рэзнулася ў агароджу. «Там такая агароджа. І вось яна перадам у яе ўвайшла, агароджа змятая, асфальт у бітым шкле. Хуткая стаіць на ходніку», - распавёў ён.

У ДАІ Менска паведамілі, што маршрутнае таксі рухалася па вуліцы Валгаградскай у кірунку праспекта Незалежнасці. А «хуткая дапамога» ехала па вуліцы Кедышкі з боку вуліцы Філімонава. На месцы цяпер працуюць інспектары, хто з кіроўцаў парушаў правілы пры праездзе скрыжавання яшчэ трэба высветліць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках