26 красавiка 2024, Пятніца, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзярждуме заклікаюць увесці войскі ва Украіну

57
У Дзярждуме заклікаюць увесці войскі ва Украіну

Першы намеснік старшыні «Справядлівай Расеі» Міхаіл Емяльянаў заявіў, што ў выпадку паставак зброі ЗША сілам АТА Пуціну трэба дазволіць інтэрвенцыю ва Украіну.

Кангрэс ЗША пераважнай большасцю галасоў прыняў 23 сакавіка рэзалюцыю, якая заклікае прэзідэнта Барака Абаму неадкладна даць Украіне смяротную абарончую зброю. Першы намеснік старшыні фракцыі «Справядлівая Расея» Міхаіл Емяльянаў заявіў, што ў выпадку адабрэння Абамамам дакумента пад нумарам H.Res.162 расейскі парламент павінен вярнуць прэзідэнту Уладзіміру Пуціну права ўводзіць войскі на тэрыторыю Украіны.

«Мы мяркуем, што наш парламент не павінен праходзіць міма гэтай заявы (Кангрэсу ЗША). Калі рэальна Злучаныя Штаты пачнуць пастаўкі смяротнай зброі ва Украіну, мы павінны не саромеючыся пачаць падтрымліваць «апалчэнцаў», у тым ліку ўзбраеннем, і вярнуць прэзідэнту права ўводзіць войскі на тэрыторыю Украіны», - паведамляе крамлёўскае агенцтва РІА «Новости» словы дэпутата.

На думку прадстаўніка пуцінскага рэжыму, РФ не можа дазволіць «стварыць з Украіны міжнароднага баевіка, скіраванага супраць Расеі», і пастановы кангрэсменаў ЗША аб пастаўках зброі Украіне «правакацыйныя».

«Злучаныя Штаты спрабуюць любым коштам узброіць Украіну... каб не даць Расеі развіцца ў новую супердзяржаву», - у духу расейскага імпэрыялізму выказаўся Емяльянаў.

Нагадаем, менавіта Міхаіл Емяльянаў у лютым заклікаў размясціць у Данбасе «ўрад Украіны ў выгнанні», практычна паўтарыўшы «пажаданне» былога ўкраінскага прэм'ер-міністра Мікалая Азарава, што з Расеі таксама выступаў за падобны варыянт развіцця падзей, піша liga.net.

1 сакавіка 2014 расейскі Савет Федэрацыі разгледзеў зварот Уладзіміра Пуціна аб выкарыстанні войскаў РФ на тэрыторыі Украіны і аднагалосна рэкамендаваў сенатарам падтрымаць яго. 25 чэрвеня гэта пастанова была скасаваная.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках