29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На месцы катастрофы Airbus знойдзеныя 12 буйных абломкаў

1
На месцы катастрофы Airbus знойдзеныя 12 буйных абломкаў

Выяўленыя 12 буйных абломкаў на месцы катастрофы Airbus A320 у гарах на поўдні Францыі.

Пра гэта паведамляе Le Figaro са спасылкай на прадстаўніка жандармэрыі горада Ер дэпартамэнта Вар, піша РБК.

Паводле ягоных слоў, месца, дзе раскіданыя абломкі лайнера, «вельмі стромкае, няроўнае, у горным масіве». Яно складае блізу 1 гектара. «12 буйных абломкаў [выяўленыя], астатнія вельмі дробныя», - распавёў ён. На ягоную думку, эвакуацыя целаў загінулых можа заняць некалькі дзён.

Суразмоўца ўдакладніў, што гелікоптэры пакуль не могуць прызямліцца на месцы знаходжання абломкаў праз рэльеф мясцовасці. «Ніякіх гіпотэз здарэння на гэты момант няма», - дадаў ён.

Гендырэктар кампаніі Germanwings Томас Вінкельман распавёў на прэс-канферэнцыі, што разбіты Airbus A320 «строма зніжаўся» на працягу 8 хвілін. Паводле ягоных слоў, A320 пакінуў аэрапорт Барсэлоны а 10:01 паводле барсэлонскага часу (00:01 паводле Менску), а 10:35 (00:35 паводле Менску) самалёт дасягнуў вышыні 38 тысяч футаў. Затым лайнэр пачаў імкліва зніжацца на працягу 8 хвілін. Кантакт з самалётам быў страчаны а 10:53 (12:53) на вышыні 6 тысяч футаў. «Затым лайнэр разбіўся», - распавёў Вінкельман.

Паводле інфармацыі DGAC, сігнал бедства быў атрыманы не ад экіпажа самалёта, а ад дыспетчараў, якія ўзнялі трывогу, калі страцілі кантакт з самалётам і экіпажам.

Вінкельман заявіў, што на борце былі 67 грамадзян Нямеччыны. Сярод іх былі група з 16 школьнікаў і двух настаўнікаў, якія лёталі ў Гішпанію паводле абмену. Паводле звестак урада Гішпаніі на борце знаходзіліся 45 грамадзян гэтай краіны.

Апошняе планавае тэхабслугоўванне самалёта праводзілася мінулым панядзелкам у Дзюсэльдорфе. Камандзір экіпажа пацярпелага лайнэра меў больш за 10 гадоў досведу работы ў абедзвюх авіякампаніях (Germanwings і Lufthansa), налятаўшы за гэты час больш за 6 тысяч гадзін, дадаў гендырэктар Germanwings.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках