24 красавiка 2024, Серада, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт індыйскіх ВМС упаў у мора

Самалёт індыйскіх ВМС упаў у мора

Індыйскі самалёт-разведчык упаў у мора ля ўзбярэжжа штата Карнатака.

Пра гэта паведамляе The Times of India, піша Lenta.ru.

Самалёт-разведчык Dornier Do 228 здзяйсняў штатны начны палёт, калі дыспетчар аэрадрома ў Гоа страціў з ім сувязь. Да кропкі, дзе адбылося надзвычайнае здарэнне, былі неадкладна накіраваныя найбліжэйшыя караблі індыйскага флоту. Ім атрымалася выявіць абломкі машыны, а мясцовыя рыбакі паведамілі вайскоўцам, што падабралі лётчыка - Нікіла Джошы. Ён быў дастаўлены ў вайсковы шпіталь. Лёс яшчэ двух сябраў экіпажу самалёта застаецца невядомым.

Dornier Do 228 - двухрухавіковы самалёт, які вырабляўся нямецкай кампаніяй Dornier GmbH з 1981 да 1998 год. Ён выкарыстоўваецца як у грамадзянскай авіяцыі, дзе пераважна абслугоўвае мясцовыя авіялініі, так і ВПС і вайскова-марской авіяцыі розных краін свету. У ВМС Індыі дагэтуль неслі службу 26 Do 228, іх выкарыстоўвалі пераважна ў якасці самалётаў-разведчыкаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках