28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пілоты Germanwings адмаўляюцца ўзлятаць на Airbus A320

8
Пілоты Germanwings адмаўляюцца ўзлятаць на Airbus A320

Экіпажы авіякампаніі Germanwings, а таксама мацярынскай Lufthansa адмаўляюцца выконваць рэйсы на самалётах мадэлі Airbus A320.

Пра гэта паведамляе онлайн-версія выдання Spiegel.

Прычыны катастрофы, у выніку якой загінулі 150 чалавек на борце рэйса з Барселоны ў Дзюсельдорф, афіцыйна не агучаныя. Пры гэтым версію тэракту ўлады не разглядаюць, а тэхнічныя непаладкі ўважаюць за малаімаверныя - лайнер правяралі за дзень да трагедыі. Вядома, зрэшты, што пацярпелы катастрофу самалёт - адзін з найстарэйшых А320, ён быў выпушчаны ў лістападзе 1990 года. У аўторак вечарам на месцы катастрофы ў французскіх Альпах знойдзеная адна з "чорных скрынь", якая можа праліць святло на тое, што адбылося, піша NEWSru.com.

Як паведамляе Spiegel, у аэрапортах Дзюсельдорфа і Штутгарта некаторыя экіпажы нямецкай авіякампаніі Germanwings адмаўляюцца выконваць рэйсы на паветраных судах Airbus A320. Са слоў пасажыраў, у аэрапорце Дзюсельдорфа, дзе павінен быў прызямліцца аэробус, які разбіўся, у аўторак многія самалёты так і не падняліся ў паветра. Сярод іх і лайнеры авіякампаніі Lufthansa, даччыным прадпрыемствам якой з'яўляецца Germanwings, адзначае DW.

Spiegel Online са спасылкай на пасажыраў паведамляе, што многія рэйсы кампаніі Germanwings скасаваныя, хоць гатовыя да адпраўлення самалёты стаяць ля выхадаў на пасадку. У аэрапорце Штутгарта адменены тры рэйсы Germanwings. З Дзюсельдорфа не вылецелі рэйсы ў Мадрыд, Стакгольм і Лондан. Адзіны рэйс з Дзюсельдорфа ў берлінскі аэрапорт Тэгель таксама скасаваны.

Прадстаўнік кампаніі Lufthansa пацвердзіў, што некалькі экіпажаў Germanwings сапраўды "не змаглі выйсці на працу з асабістых прычын". У той жа час не даведзена, што гэта адбылося праз боязь супрацоўнікаў з нагоды магчымай няспраўнасці самалётаў.

Фота: AP

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках