20 красавiка 2024, Субота, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чорная скрыня» самалёта Germanwings выявілася пашкоджанай

«Чорная скрыня» самалёта Germanwings выявілася пашкоджанай

Нягледзячы на гэта, бартавы самапісец яшчэ можа быць «карысным» для высвятлення прычын катастрофы.

Міністр унутраных спраў Францыі Бернар Казенёў паведаміў, што «чорная скрыня», знойдзеная сярод абломкаў самалёта авіякампаніі Germanwings, які разбіўся ў Альпах 24 сакавіка, была пашкоджаная.

Нягледзячы на гэта, бартавы самапісец яшчэ можа быць «карысным» для высвятлення прычын катастрофы самалёта Airbus A320, які ляцеў з Барселоны ў Дзюсельдорф. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Airbus A320 бюджэтнай авіякампаніі Germanwings у аўторак днём разбіўся ў цяжкадаступным раёне Альпаў. Улады Францыі заявілі, што ахвярамі аварыі Airbus сталі ўсе без выключэння 150 чалавек, якія знаходзіліся на борце. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд паведаміў, што сярод пасажыраў былі грамадзяне Нямеччыны, Гішпаніі і Турцыі.

Тым часам, у Нямеччыне памінаюць ахвяр авіякатастрофы, а Lufthansa і яе даччынай кампаніі Germanwings прыйшлося скасаваць 30 рэйсаў у Еўропе, толькі з Дзюсельдорфа скасавалі 7 рэйсаў.

Фота: Reuters

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках