20 красавiка 2024, Субота, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Lufthansa назвала невытлумачальнай катастрофу Airbus у Альпах

5
Lufthansa назвала невытлумачальнай катастрофу Airbus у Альпах

Кіраўнік авіякампаніі Lufthansa не здолеў растлумачыць прычыны катастрофы самалёта Airbus A320 Germanwings у Альпах.

Тэхнічны стан лайнэра, які ўпаў на поўдні Францыі, ён назваў «дасканалым», піша РБК.

Кіраўнік нямецкай авіякампаніі Lufthansa Карстэн Шпор назваў невытлумачальнай учорашнюю катастрофу Airbus A320 у французскіх Альпах. Такую заяву ён зрабіў у аэрапорце Франкфурта пасля хвіліны маўчання, якая была праведзеная сярод супрацоўнікаў кампаніі, паведамляе BFM TV. «Гэта немагчыма патлумачыць для нас», - сказаў Шпор, адзначыўшы, што разбіты лайнэр «дочкі» Lufthansa - лаўкостэра Germanwings - быў «тэхнічна дасканалым».

Пасажырскі лайнэр Airbus A320-211 авіякампаніі Germanwings вылецеў з аэрапорта Барсэлоны ў аўторак а 10:00 (12:00 менскага часу) і накіроўваўся ў Дзюсэльдорф. Са слоў кіраўніка Germanwings Томаса Вінкельмана, праз 40 хвілін пасля вылету, ледзь дасягнуўшы крэйсэрскай вышыні, самалёт пачаў зніжацца. Зніжэнне працягвалася 8 хвілін, а 12:53 менскага часу дыспетчары страцілі сувязь з бортам. Паводле звестак сэрвісу Flightradar24, сувязь з самалётам перапынілася на вышыні блізу 2,1 км пры крэйсэрскай вышыні блізу 11 км.

24 сакавіка ўдзень самалёт авіякампаніі Germanwing, які рухаўся з Барсэлоны ў Дзюсэльдорф, пацярпеў катастрофу ў Альпах. Лайнэр Airbus A320 пакінуў аэрапорт Барсэлоны а 10:01 паводле Барсэлонскага часу (12:01 паводле Менска), а 10:35 (12:35) самалёт дасягнуў вышыні 38 тысяч футаў, распавёў на спецбрыфінгу гендырэктар кампаніі Germanwings Томас Вінкельман. Паводле ягоных слоў, затым лайнэр пачаў імкліва зніжацца на працягу 8 хвілін. Кантакт з самалётам быў страчаны а 10:53 (12:53) на вышыні 6 тысяч футаў. «Затым лайнэр разбіўся», - падрахаваў ён. Усе 150 пасажыраў і чальцоў экіпажа ўважаюцца за загінулых.

Абломкі самалёта былі выяўленыя на вышыні блізка што 6,5 тысяч футаў (2 км) над узроўнем мора ля горада Барсэланэт у французскіх Альпах. Усе пасажыры і чальцы экіпажа ўважаюцца за загінулых. Прэс-сакратар МУС Францыі П'ер-Анры Брандэ заявіў, што перад сутыкненнем, а 12:45 Airbus падаў сігнал бедства, аднак пазней крыніца AFP у авіяцыйных уладах гэта зняпраўдзіла. Са слоў крыніцы, сігнал падаў авіядыспетчар, калі ён страціў кантакт з экіпажам.

На месцы катастрофы была знойдзеная чорная скрыня, якую яшчэ напярэдадні перадалі для расшыфроўвання інфармацыі. Першыя вынікі павінны быць пададзеныя ўжо сёння ўвечары, паведамляе Le Figaro.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках