25 красавiка 2024, Чацвер, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт з кантрабандай з Беларусі разбіўся на Валыні (Відэа)

19

Ан-2, загружаны кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі, упаў пад Луцкам.

Пілот загінуў, паведамляе ВолиньPost.

Катастрофа адбылася а 00:30 у чацвер, 26 сакавіка.

Самалёт Ан-2 упаў на дарогу і плот сядзібы на вуліцы Перамогі ў вёсцы Промінь. Пры гэтым ён пашкодзіў дах дома і лініі электраперадач, таму ў вёсцы цяпер перабоі з электразабеспячэннем.

Як распавядаюць відавочцы, самалёт узляцеў з імправізаванай ўзлётнай паласы, якая знаходзіцца паблізу месца аварыі ў полі. У паветры пілот развярнуў машыну і спрабаваў сесці на месцы ўзлёту, аднак самалёт пачаў губляць вышыню і ўпаў на вуліцу.

Жыхары Луча даўно ведалі аб наяўнасці самалёта і выкарыстанні яго для кантрабанды. Машына раней працавала для раскідвання ўгнаенняў на палях, аднак яе выкупілі і наважылі выкарыстоўваць для нелегальнай перавозкі тавараў.

Цыгарэты з Беларусі павінны былі, са слоў мясцовых жыхароў, пераправіць у Польшчу.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках