20 красавiка 2024, Субота, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтааматар: ДАІ адмыслова «каламуціць ваду», каб узбагаціцца

52
Аўтааматар: ДАІ адмыслова «каламуціць ваду», каб узбагаціцца

Знакі на трасе Менск - Дзяржынск мяняюцца кожны дзень, а ДАІ стала ловіць тых, хто ў іх блытаецца.

Пра гэта распавёў адзін з чытачоў charter97.org. Ён напісаў пра «таямнічыя» з'явы на хуткаснай трасе са сталіцы ў Дзяржынск.

«Хачу падняць пытанне з нагоды хуткаснага рэжыму на трасе Менск - Дзяржынск. Па-першае, кожны тыдзень на дарозе мяняюцца знакі хуткасці. Па-другое, знакі то паварочваюцца да дарогі, то адварочваюцца. А «даішнікі», натуральна, ловяць парушальнікаў хуткаснага рэжыму, якія блытаюцца ў знаках.

У мяне складваецца ўражанне, што ДАІ адмыслова «каламуціць ваду», каб узбагаціцца.

Вось вам прыклад: ад'язджаў ад Менска, першы знак - 120 (тыдзень таму яго не было), далей зноў 120 (тыдзень таму яго таксама не было), потым запраўка і далей знак 120 (адкруціць) - і праз 500 метраў стаіць машына ДАІ з радарам і тры машыны на «аварыйцы».

Вельмі шмат людзей такім чынам «трапляе» і ў выніку пазбаўляецца пасведчання кіроўцы!» - піша чытач.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках