24 красавiка 2024, Серада, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Украіна гатовая адвесці танкі ад лініі размежавання

4
Парашэнка: Украіна гатовая адвесці танкі ад лініі размежавання

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў аб гатоўнасці Украіны адвесці танкі ад лініі размежавання, каб пазбегнуць абстрэлаў з танкаў.

Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі ў Харкаве, паведамляюць "Украінскія навіны".

"Мы гатовыя сёння... адвесці танкі", - заявіў ён.

Парашэнка адзначыў, што прапанаваў гэты захад, і ён будзе агучаны прадстаўнікам Украіны ў супольным маніторынгавым цэнтры.

"Але Расея павінна забяспечыць рэжым спынення агню ў кантраляванай баевікамі тэрыторыі", - дадаў прэзідэнт.

Ён таксама падкрэсліў, што павінны быць вызваленыя ўсе закладнікі, блізу 400 з іх знаходзяцца ў жудасных варунках як на часова акупаванай тэрыторыі Украіны, так і на тэрыторыі Расеі.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што бакі павінны забяспечыць эфектыўную дзейнасць супольнай маніторынгавай групы, а таксама забяспечыць дзейнасць назіральных пастоў, якія складаюцца з прадстаўнікоў маніторынгавай групы, з абавязковым удзелам прадстаўнікоў АБСЕ ў пунктах, дзе адбываюцца найбольш інтэнсіўныя абстрэлы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках