16 красавiка 2024, aўторак, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У доме пілота Airbus A320 знайшлі «ключ» да трагедыі

9
У доме пілота Airbus A320 знайшлі «ключ» да трагедыі

У доме нямецкага пілота Андрэаса Лубітца правялі ператрус.

Ператрус у доме нямецкага пілота Андрэаса Лубітца ў Дзюсельдорфе, якога падазраюць у наўмыснай катастрофе лайнера Airbus A320, прывёў следчых да «важных адкрыццяў».

Пра гэта пішуць «Подробности» са спасылкай на брытанскую газету Mirror.

Паліцэйскія заявілі, што, магчыма, яны знайшлі «ключ», які дапаможа зразумець прычыну трагедыі. Падрабязнасцямі следчыя не падзяліліся, запэўніўшы журналістаў, што гаворка не ідзе пра перадсмяротную запіску.

Між тым, як паведаміла газеце Frankfurter Allgemeine маці аднакурсніцы Лубітца, у маладога чалавека некалькі гадоў таму была сур'ёзная дэпрэсія.Праз яе яму давялося зрабіць перапынак у вучобе. На яе думку, дзеянні пілота ў самалёце A320 былі спантаннымі: «Гэта не магло быць запланавана».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках