20 красавiка 2024, Субота, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю закрыла шэсць крам «ДорОрс»

2
Мінгандлю закрыла шэсць крам «ДорОрс»

Міністэрства гандлю падчас праверкі гандлёвай сеткі ААТ «ДорОрс» прыняло пастанову аб прыпыненні дзейнасці шасці крамаў.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе ведамства.

«Міністэрства гандлю з 23 сакавіка 2015 года пачало праверкі ААТ «ДорОрс». Падчас распачатых кантрольных мерапрыемстваў ужо зафіксаваныя шматлікія парушэнні гандлёвага заканадаўства, у тым ліку невыкананне асартыментных пералікаў, адсутнасць дакладнай інфармацыі для спажыўцоў аб таварах і іх вытворцах, рэклама алкаголю.

Акрамя таго, практычна ў кожным гандлёвым аб'екце выяўленыя факты рэалізацыі пратэрмінаванай або небяспечнай прадукцыі», - гаворыцца ў паведамленні.

Міністэрствам гандлю прынятая пастанова аб прыпыненні дзейнасці 6 крам у Оршы, Баранавічах і Ваўкавыску. На ліквідаванне парушэнняў кіраўніцтву ААТ «ДорОрс» адведзена 7 дзён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках