20 красавiка 2024, Субота, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд адмовіўся арыштоўваць кіраўніка Дзяржаўнай службы НС Украіны

2
Суд адмовіўся арыштоўваць кіраўніка Дзяржаўнай службы НС Украіны

Затрыманы ўжо заўтра можа выйсці на волю.

У Пячэрскім райсудзе Кіева скончылася пасяджэнне аб абранні меры стрымання экс-кіраўніку Дзяржслужбы надзвычайных сітуацый. Паведамляецца, што суддзя не вызначыла меру стрымання для затрыманага. Ірына Літвінава вярнула баку абвінавачвання хадайніцтва аб абранні меры стрымання для Сяргея Бачкоўскага, піша "Карэспандэнт".

Цяпер у следства зноў ёсць 72 гадзіны для новага звароту ў суд для абрання меры стрымання. Гэты час Бачкоўскі будзе знаходзіцца пад вартай у якасці затрыманага.

У сваю чаргу, прадстаўнік дзяржабвінавачання Андрэй Шаўчэнка заявіў, што тэрмін затрымання экс-кіраўніка ДзяржНС заканчваецца 28 сакавіка а 12:18.

Пракурор Шаўчэнка адзначыў, што калі дзяржаўнае абвінавачванне не падасць суду адпаведныя дакументы да заўтра, тады дзяржабвінавачанне адклікае хадайніцтва аб ягоным арышце.

"Зразумейце, што за гэты кароткі час іх сабраць фактычна немагчыма. Тэрмін затрымання Бачкоўскага скончыцца 28 сакавіка а 12:18. Калі не будуць пададзеныя адпаведныя дакументы, я, паводле працэдуры, буду адклікаць хадайніцтва", - растлумачыў ён.

Нагадаем, 25 сакавіка на пасяджэнні Кабінета міністраў былі затрыманыя кіраўнік ДзяржНС Сяргей Бачкоўскі і ягоны першы намеснік Васіль Стаецкі паводле падазрэння ў арганізацыі схем закупкі паліва ў прыватных кампаній па завышаных коштах. Пры пераводзе сродкаў праз афшорныя кампаніі частка з іх "асядала" на асабістых рахунках Бачкоўскага і Стаецкага.

Пасля затрымання Кабмін звольніў Бачкоўскага, Стаецкага, а таксама рэгіянальных кіраўнікоў управы ДЗяржНС.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках