29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты газеты «Беларусы і рынак» выказалі недавер рэдактару

2
Журналісты газеты «Беларусы і рынак» выказалі недавер рэдактару

Адна з найстарэйшых незалежных газет Беларусі, дзелавы штотыднёвік «Беларусы і рынак» - пад пагрозай закрыцця.

Праз канфлікт з кіраўніцтвам журналісты гатовыя звольніцца. У чацвер вечарам на афіцыйнай старонцы газеты «Беларусы і рынак» у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» быў апублікаваны тэкст звароту калектыву рэдакцыі да акцыянераў закрытага акцыянернага таварыства «Медыярынак» - заснавальніка выдання, паведамляе «Радыё Свабода».

У гэтым звароце журналісты выказалі недавер галоўнай рэдактарцы Валянціне Вештарт. Паводле заявы супрацоўнікаў газеты, яна за два месяцы сваёй працы «настроіла супраць сябе ўвесь творчы калектыў», «прадэманстравала недастатковы ўзровень кваліфікацыі» і «нізкі ўзровень кіраўніцкай культуры», агулам стварыла ў выданні «невыносныя ўмовы» працы з пункту гледжання маральна-псіхалагічнага клімату.

«Нягледзячы на перашкоды нармальнай працы рэдакцыі, якія ствараюцца галоўнай рэдактаркай, мы не дапускалі збояў выхаду газеты. І ў далейшым уважаем для сябе за безадказнасць ставіць пытанне пра страйк або масавую адмову ад працы. Аднак сітуацыя, якая склалася на сённяшні дзень, нясе ў сабе пагрозу поўнага развалу рэдакцыйнага калектыву, што не толькі негатыўна адаб'ецца на якасці газеты, але і можа прывесці ўрэшце да прыпынення яе выпуску. Адказнасць за гэта будзе ляжаць на кіраўніку рэдакцыі і заснавальніку газеты «Беларусы і рынак» - ЗАТ «Медыярынак», калі акцыянеры не зробяць крокаў у аднаўленні нармальнай працы рэдакцыйнага калектыву», - гаворыцца ў звароце.

Зварот да акцыянераў быў прыняты на сходзе працоўнага калектыву 26 сакавіка.

За два дні да гэтага на старонцы «Беларусы і рынак» у сацыяльных сетках «Фэйсбук» быў апублікаваны адкрыты зварот супрацоўнікаў выдання да самай Валянціны Вештарт, у якім прапаноўвалася скараціць штат выдання за кошт васьмі аўтараў. Сярод іх - намесніца галоўнага рэдактара Ірына Крыловіч, адказны сакратар Юрый Сезень, загадчык аддзела палітыкі Паўлюк Быкоўскі, фінансавы аглядальнік Уладзімір Тарасаў, аглядальнік і публіцыст Канстанцін Скуратовіч і іншыя. Як адзначалася ў звароце, гэты крок быў зроблены ў мэтах «абароны работнікаў ад неабгрунтаваных спагнанняў і звальненняў» з прычыны планаванага скарачэння штату супрацоўнікаў. На думку журналістаў, у гэты момант Вештарт спецыяльна выціскае супрацоўнікаў з калектыву, каб пазбегнуць выплаты выхадных дапамог, якія ім павінны быць выплачаныя згодна з заканадаўствам пры скарачэнні штата.

Аднак, 26 сакавіка на сходзе калектыву Вештарт абвясціла, што ніхто з тых, хто падпісаў гэтую заяву, не падпадае пад планы кіраўніцтва ў скарачэнні штата, таму яны могуць звольніцца толькі самі.

Новая галоўная рэдактарка Валянціна Вештарт адразу абвясціла аб перафарматаванні выдання - прынамсі, аб адмове ад палітычных тэм і скасаванні адпаведнага аддзела, а таксама ўвядзенні іншых падыходаў да працы, з чым журналісты газеты прынцыпова не згодныя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках