25 красавiка 2024, Чацвер, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія»: Магчыма поўнае спыненне палётаў ва Украіну

7
«Белавія»: Магчыма поўнае спыненне палётаў ва Украіну

Палёты маршрутам Менск-Кіеў-Менск могуць спыніцца з 29 сакавіка.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні авіякампаніі.

«Вымушаныя паведаміць дрэнную навіну. Паводле стану на 17.00 27 сакавіка 2015 года авіякампанія «Белавія» не атрымала дазвол ад авіяцыйных улад Украіны на выкананне рэгулярных рэйсаў па маршруце Менск-Кіеў-Менск. «Белавія» ў поўнай адпаведнасці з Пагадненнем паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Украіны аб паветраных стасунках, падпісаным 17.07.1995 у Менску, выконвае цягам многіх гадоў палёты па маршруце Менск-Кіеў-Менск. Напярэдадні сезону ІАТА «Лета-2015» (пачынаецца 29.03.2015) авіякампанія накіравала запыты на дазвол палётаў у Дзяржавіяслужбу Украіны. Адказу няма. Беларускія авіяцыйныя ўлады выдалі дазвол на палёты «Міжнародным авіялініям Украіны».

Магчыма поўнае спыненне палётаў паміж Беларуссю ды Украінай з 29 сакавіка 2015 года. Адказнасць ляжыць на ўкраінскай старане», - адзначылі там.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках